Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьбіраюцца пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве


Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International правядуць у сераду ля амбасады Беларусі ў Маскве пікет з патрабаваньнем адпусьціць апазыцыянэраў, затрыманых у Менску пасьля сьнежаньскіх выбараў.

У маскоўскім прадстаўніцтве Amnesty International Інтэрфаксу паведамілі, што пікет узгоднены з уладамі Масквы.

У заяве Amnesty International гаворыцца, што ўдзельнікі пікета будуць патрабаваць "вызваленьня вязьняў сумленьня і захаваньня права на справядлівы судовы разбор для ўсіх затрыманых".

"Звыш 700 чалавек — у асноўным мірныя ўдзельнікі і выпадковыя мінакі — былі затрыманыя ў Менску 19 сьнежня ў часе дэманстрацыі пратэсту супраць вынікаў выбараў у прэзыдэнты. Большасьці зь іх былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў адміністрацыйных правапарушэньнях і прызначана пакараньне да 15 сутак арышту. На сёньняшні дзень ужо 37 асобам, уключаючы шасьцярых з сямі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама шмат каму з журналістаў і актывістаў апазыцыі прад'яўленыя абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства — арганізацыі масавых беспарадкаў, за якое ім паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь пагражае да 15 гадоў турмы", — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG