Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся дэманстрацыі ў Лібіі


У Лібіі ў горадзе Бенгазі адбыліся сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Параненыя каля дзесяці чалавек, у іх ліку і паліцыянты, і ўдзельнікі акцыі.

Некалькі сотняў чалавек сабраліся на дэманстрацыю ў падтрымку арыштаванага праваабаронцы, вядомага крытыкай у адрас ураду Лібіі. Пратэстоўцы кідалі камяні ў паліцыянтаў, якія для разгону людзей ужылі сьлезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала сюжэт аб дэманстрацыі ў сталіцы краіны Трыпалі ў падтрымку лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Гэта першыя масавыя акцыі ў Лібіі ад таго часу, як у рэгіёне пачаліся хваляваньні.
XS
SM
MD
LG