Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы далі Беларусі нафты у 2,5 разы меней, чым абяцалі


Канцэрн "Белнафтахім" перапрацаваў у студзені 2011 года 617 тысяч тон нафты, хаця ў пляне было паўтара мільёна тон.

Пра гэта паведаміў сёньня першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка ў Палаце прадстаўнікоў, дзе праходзіць папярэдняе абмеркаваньне плянаў новага ўраду на бліжэйшую пяцігодку.

У сувязі з гэтым Сямашка заявіў, што ўрад будзе працягваць працу па дывэрсыфікацыі паставак нафты – за кошт Вэнэсуэлы і Ірану.

Уладзімер Сямашка сказаў, што сёлета пачнецца будаўні цтва Беларускай АЭС:

"Хаця мы некалькі зацягнулі будаўніцтва АЭС, аднак галоўная задача запусьціць яе ў 2016 годзе застаецца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG