Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на IV Усебеларускую дыктоўку, якая пачнецца 21 лютага ў 18.00 у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што дыктоўка прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Паводле яго словаў, тэксты для дыктоўкі падрыхтаваныя на аснове твораў Максіма Багдановіча, 120-годзьдзе з дня нараджэньня якога будзе адзначацца 9 сьнежня 2011 года. Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымаюць прызы,-- цытуе Трусава БелаПАН.

Дыктоўка будзе праводзіцца ў тры этапы: першы 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы, другі – 15 сакавіка ў дзень прыняцьця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і трэці – 25 сакавіка ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG