Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Назарбаева адным супернікам менш


Пэнсіянэрка з Паўладарскай вобласьці Заурэ Масіна забрала сваю заяву аб самавылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Казахстану.

Раней з прэзыдэнцкай гонкі выбыў незалежны кандыдат, беспрацоўны з Астаны Канат Есжанаў. Ён ня здолеў здаць абавязковы для кандыдатаў іспыт па казахскай мове.

Барацьбу за пасаду прэзыдэнта Казахстану працягваюць 8 чалавек. Сярод іх дзеючы прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, сакратар ЦК Камуністычнай народнай партыі Казахстану Жамбыл Ахмэтбекаў і шэсьць самавылучэнцаў.

Выбары прэзыдэнта Казахстану прызначаныя на 3 красавіка.
XS
SM
MD
LG