Лінкі ўнівэрсальнага доступу

200 загінулых на поўдні Судану


Улады Паўднёвага Судану заявілі аб гібелі каля 200 чалавек у выніку сутыкненьняў з паўстанцамі за апошні тыдзень, паведамляе Бі-бі-сі.

Бальшыня загінулых – мірныя жыхары, у тым ліку дзеці і сьвятары. Многія зь іх патанулі, калі спрабавалі перабрацца праз раку.

Народная Армія вызваленьня Судану, якая падпарадкоўваецца цэнтральным уладам зьвінаваціла апалчэнцаў поўдня ў парушэньні замірэньня.

У мінулым месяцы жыхары Паўднёвага Судану прагаласавалі на рэфэрэндуме за незалежнасьць ад ураду Судану ў Хартуме.
XS
SM
MD
LG