Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклапочаныя пратэстамі ў Бахрэйне


Злучаныя Штаты выказалі заклапочанасьць у сувязі зь гібельлю людзей у часе сутыкненьняў паліцыі з дэманстрантамі ў Бахрэйне.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заклікаў усе бакі ўстрымацца ад гвалту.

Кроўлі павітаў абяцаньне бахрэйнскіх уладаў правесьці расьсьледаваньне гібелі двух маніфэстантаў і зрабіць захады супраць любога неапраўданага прымяненьня сілы з боку паліцыі.

Пасьля гібелі дэманстрантаў тысячы людзей выйшлі ў аўторак на вуліцы Бахрэйну – Манамы, патрабуючы правядзеньня рэформаў.

Масавыя пратэсты ў каралеўстве пачаліся пад уплывам падзеяў у Тунісе і Эгіпце.
XS
SM
MD
LG