Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: апазыцыянэры згвалцілі амэрыканскую журналістку


У Эгіпце зьбілі і згвалцілі знаную амэрыканскую журналістку. Амэрыканскі тэлеканал CBS паведаміў сёньня, што інцыдэнт здарыўся 11 лютага, падчас масавых сьвяткаваньняў на плошчы Тахрыр у Каіры, у сувязі з навіной аб адстаўцы прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.

Журналістка Лара Логан, вядомая сваімі рэпартажамі з гарачых пунктаў, асьвятляла падзеі на плошчы, калі частка пратэстоўцаў адцясьніла яе ад каманды і аховы. Нападнікі працяглы час зьбівалі і гвалцілі журналістку, пакуль яе не выратавала група жанчын і вайскоўцаў.

Логан адляцела ў ЗША ў той жа дзень і цяпер праходзіць рэабілітацыю ў шпіталі.
XS
SM
MD
LG