Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Палітвязень Аляксандр Арастовіч быў выпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі сваякі вязьня КДБ. Ніякіх лістоў або тлумачальных уладам актывіст не пісаў.

Аляксандр Арастовіч быў даверанай асобай кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і быў арыштаваны пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.

Ён абвінавачваецца ў арганізацыі ды ўдзеле ў "масавых беспарадках".

Аляксандр хворы на цукровы дыябэт і адседзеў у турме КДБ больш за 50 дзён.

Як паведаміла Радыё Свабода жонка Аляксандра Арастовіча, усе кантакты з прэсай яму забароненыя.


Раней з турмы КДБ пад хатні арышт былі пераведзеныя былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і журналістка Ірына Халіп. Таксама былі вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзьмітрыеў, Сяргей Вазьняк, Уладзімер Кобец, Натальля Радзіна, Алег Корбан і Анатоль Паўлаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG