Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама крытыкуе Іран і хваліць Эгіпет


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў лідэраў краін Блізкага Ўсходу браць прыклад з новых уладаў Эгіпту, якія абвясьцілі аб сваёй прыхільнасьці дэмакратычным рэформам.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне Абама адзначыў, што з Эгіпту, якім пасьля адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака кіруюць вайскоўцы, паступаюць “правільныя сыгналы”. Паводле Абамы, ЗША паспрыяюць Каіру ў пабудове дэмакратычных інстытутаў, а таксама дапамогуць эканоміцы Эгіпту.

Адначасна амэрыканскі прэзыдэнт рэзка скрытыкаваў ўлады Ірану – за здушэньне масавых пратэстаў апазыцыі ў панядзелак, – і выказаў падтрымку іранцам, якія, як сфармуляваў Абама, знайшлі ў сабе “сьмеласьць” дабівацца большай свабоды.
XS
SM
MD
LG