Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Ўкраіна дасягнулі пагадненьня


Злучаныя Штаты і Ўкраіна дасягнулі пагадненьня аб супольнай барацьбе з гандлем людзьмі. Адпаведны дакумэнт быў падпісаны падчас візыту ў Вашынгтон міністра замежных справаў Украіны Канстанціна Грышчанкі, які правёў перамовы зь дзяржсакраткаю ЗША Гілары Клінтан.

У ходзе размовы абмяркоўваліся таксама пытаньні нераспаўсюджваньня ядзернай зброі, барацьбы зь СНІДам ва Ўкраіне і эканамічнага супрацоўніцтва. Дзяржсакратарка ЗША сярод іншага заявіла, што Злучаныя Штаты чакаюць ад Кіева вернасьці дэмакратычным прынцыпам, падтрыманьня свабоды мэдыяў і рэформы судовай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG