Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку, якая не была на Плошчы, дапыталі як сьведку


Сёньня ў Мазырскі аддзел Гомельскай управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людміла Краснасельская.

«Дапытваў мяне тры з паловай гадзіны як сьведку пра масавыя беспарадкі ў Менску супрацоўнік аддзелу Васіль Прыходзька. Зь мяне ўзята падпіска пра неразгалошваньне сутнасьці размовы».

Людміла зьдзіўляецца, як яна можа наагул быць сьведкай у справе масавых беспарадкаў у сталіцы, калі пра біцьцё дзьвярэй у Доме ўраду даведалася з афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG