Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні выкажуць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі


«Мы заклікаем міжнародную грамадзкасьць патрабаваць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Мы сьцьвярджаем: у вольнай, дэмакратычнай краіне ня можа быць асуджаных з палітычных матываў. Мы просім грамадзянскую супольнасьць Літвы праявіць салідарнасьць». З такім зваротам напярэдадні 16 лютага выступілі арганізатары акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні.

Акцыя ў літоўскай сталіцы распачнецца заўтра а 16-й ля музэю ахвяр генацыду. Яе ўдзельнікі пройдуць шэсьцем да беларускай амбасады ў Літве. Тут жа адбудзецца і мітынг салідарнасьці.

Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел актывісты штабоў кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі, прадстаўнікі беларускай дыяспары, студэнты ЭГУ, студэнты літоўскіх ВНУ, а таксама ўсе, хто неабыякавы да сытуацыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG