Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна з праясьненьнямі, тэмпэратура -12 – -17 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар – прэсавая канфэрэнцыя "Паводкавая сытуацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Гатоўнасьць органаў і падразьдзяленьняў МНС да ліквідацыі наступстваў вясновай паводкі"

Менск, стадыён Дынама, перад матчам 1 / 16 фіналу Лігі Эўропы ЎЕФА 2010/2011 БАТЭ (Беларусь) – Пары Сэн-Жэрмэн(Францыя) адбудуцца прэсавыя канфэрэнцыі гульцоў камандаў і галоўных трэнэраў Віктара Ганчарэнкі і Антуана Камбуарэ

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Рым: Візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Італію

Кіеў: Вярхоўная Рада пачынае разгляд спрэчнага праекту пэнсійнай рэформы

Нью-Ёрк: Справаздача па Косаву Радзе бясьпекі ААН генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна

Пхэньян: Сьвяткаваньне дня нараджэньня кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1568: Гішпанская інквізыцыя вынесла сьмяротны прысуд усіх жыхарам Нідэрляндаў

1918: Літоўская Тарыба абвясьціла Дэклярацыю незалежнасьці Літвы.

1923: Археоляг Говард Картэр ускрыў у Эгіпце пахаваньне фараона Тутанхамона

1976: У СССР з канвэера Камскага аўтазавода сышоў першы аўтамабіль КамАЗ

1999: Пачаўся першы ў незалежнай Беларусі перапіс насельніцтва

Нарадзіліся:

1758: Юльян Урсын Нямцэвіч, палітычны дзеяч, пісьменьнік, гісторык

1893: Міхаіл Тухачэўскі, маршал СССР

1925: Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнавец

1939: Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак

1942: Кім Чэн Ір, кіраўнік Паўночнай Карэі

Ёсьць нагода


КНДР – Дзень нараджэньня Кім Чэн Іра

Літва – Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці

МІНУС 365:


К.Эштан: стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам могуць пагоршыцца

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Дэмакратыя чучхейскага тыпу ёсьць самая дэмакратычная дэмакратыя ў сьвеце, бо пры ёй выконваецца два галоўныя прынцыпы існаваньня цывілізаванага грамадзтва: першае -- дзякуючы гэтай дэмакратыі можна праводзіць у жыцьцё ўсе рашэньні Вялікага Кіраўніка, а па-другое -- у насельніцтва зьяўляецца ўпэўненасьць у тым, што ад іх залежыць сытуацыя ў краіне, бо мы -- народная рэспубліка. А які Вялікі Кіраўнік прыме рашэньне, якое супярэчыць інтарэсам яго народа? Ніякі! Такім чынам, народ атрымлівае ўсё лепшае яшчэ да таго, як ён даведаецца аб існаваньні гэтага самага лепшага.

Кім Чэн Ір, кіраўнік КНДР
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG