Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ заклікае Іран устрымацца ад гвалту


Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан заклікала Іран устрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць дэманстрантаў і паважаць права грамадзянаў на мірныя акцыі пратэсту.

Іранскія сілы бясьпекі ў панядзелак выкарысталі сьлезацечны газ для разгону вулічных акцыяў у Тэгеране. Паводле паліцыі, адзін удзельнік пратэсту быў забіты, раненьні атрымалі 9 супрацоўнікаў сілаў бясьпекі. Паліцыя вінаваціць у сьмерці дэманстранта забароненую ў Іране апазыцыйную арганізацыю “Народ Муджахэдзіна”.

Пратэсты ў панядзелак у Тэгеране і прынамсі пяці іншых гарадох Ірану праводзіліся на знак салідарнасьці з народамі Тунісу і Эгіпту, нягледзячы на забарону іранскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG