Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Гарбачоў: У Расеі можа скончыцца горш, чым у Эгіпце


У інтэрвію Радыё Свабода прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў рэзка крытычна ацаніў палітычную сытуацыю ў Расеі.

Прапануем вам фрагмэнт інтэрвію (поўны тэкст - на
сайце расейскай службы Радыё Свабода).

Радыё Свабода: Вам не здаецца, што гэткі палітычны рэжым можа скончыцца гэтак жа, як у Эгіпце?

Гарбачоў: Яшчэ і горш можа скончыцца.

РС: Вы дапускаеце падобнае разьвіцьцё падзеяў у Расеі?

Гарбачоў: Так, калі мы будзем губляць час, калі ня будзем настойліва абараняць правы грамадзян, калі ня створым эфэктыўнага парлямэнту, здольнага кантраляваць выканаўчую ўладу ... Пытаньне: а хто не дае яе кантраляваць? Здаецца, усе паўнамоцтвы ёсьць. Значыць, існуюць яшчэ і супэрмэханізмы або падмэханізмы ... Калі ўсё будзе заставацца так, як ёсьць, то, я думаю, верагоднасьць эгіпецкага сцэнару будзе нарастаць.

РС: Вы б жадалі Расеі, каб, да прыкладу, у 2018 годзе яе прэзыдэнтам стаў зноў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін?

Гарбачоў: Не. Думаю, што трэба ўвогуле дамовіцца, каб больш двух тэрмінаў ніхто гэты пост не займаў.

РС: Ці магчымая рэальная палітычная канкурэнцыя на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году?

Гарбачоў: Пакуль я б сказаў - не. Пакуль у расейскай эліты такая жарсьць да ўлады ... У нас жа вышэйшая за Бога ўлада! Спачатку наробяць справаў, а потым ідуць у храм, бяруць сьвечкі і моляцца, каб грахі адпусьціў Усявышні. Але ў мяне ёсьць адчуваньне, што ўжо зьяўляецца такі масіў людзей, які знойдзе і вылучыць чалавека, здольнага прэтэндаваць на прэзыдэнцкае крэсла.

РС: Вы ж таксама павінны былі скаштаваць гэтую спакусу - трымацца за ўладу любой цаной.

Гарбачоў: Няўжо незразумела, што Гарбачоў яшчэ пры Савецкім Саюзе пачаў дэлегаваць уладу, усё больш і больш аддаваць яе іншым. Думаю, я гэта рабіў правільна. Перакананы ў гэтым. Гэта мой выбар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG