Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д. Муратаў: “За беларускіх палітвязьняў прасілі Саакашвілі і папа рымскі”


Пра гэта рэдактар расейскай “Новой газеты” Дзьмітры Муратаў паведаміў у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Ён таксама расказаў пра становішча Ірыны Халіп - журналісткі выданьня, жонкі беларускага палітыка Андрэя Саньнікава, а таксама пра адпачынак Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы.

Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў інтэрвію.

Д. Муратаў: Я вярнуўся з Сочы, дзе бачыў самотны самалёт Лукашэнкі і Лукашэнку, які катаецца па схілах у надзеі сустрэць уплывовых расейскіх гарналыжнікаў, там, прэзыдэнта або прэм'ера. Але мне здаецца, што іх лыжні не супалі. <...> Мне здаецца, што пакуль ня будзе зроблена тое, чаго патрабуе Эўразьвяз, Эўракамісія, Эўрапарлямэнт і расейскі МЗС ад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, ніякай перадпрадажнай падрыхтоўкі газу, тавараў і крэдытаў ня будзе. І дыпляматычна гэта, па-мойму, павінна быць Аляксандру Рыгоравічу ўжо зразумела. Трэба без усялякіх умоваў да суду, натуральна, вызваліць палітвязьняў.

М . Каралева: Ну вось глядзіце, там жа ёсьць розныя зьняволеныя. Вось, у прыватнасьці, там цяпер ідзе суд над двума расейцамі. Ну, там іх перадаюць з інстанцыі ў інстанцыю, якія апынуліся таксама замешанымі ў гэтых беспарадках 19 сьнежня ў Менску. Гэта з аднаго боку. І, быццам бы, пра іх Масква клапоціцца, нешта там кажа, высоўвае нейкія ўмовы. Як вы думаеце, ці будзе афіцыйная Масква прасіць, скажам, за Ірыну Халіп і Андрэя Саньнікава?

Д. Муратаў: Ну, Ірына Халіп і Андрэй Саньнікаў зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Наколькі мне дакладна вядома, што і за Ірыну Халіп, і за Андрэя Саньнікава многія ўплывовыя людзі як ва ўладзе, якія займаюць высокія службовыя пасады ў нашай вэртыкалі, так і палітыкі, пачынаючы ад РПЦ і канчаючы лідэрамі розных партый, прасілі аб гэтым Аляксандра Рыгоравіча. Але, на жаль, у іх не атрымалася. Я думаю, яны зробяць для сябе пэўныя высновы.

У гэтых прашэньнях удзельнічаў і прэзыдэнт Саакашвілі, і папа Рымскі. Мне гэта таксама дакладна вядома, мне добра гэта вядома. Аднак, і яны, напэўна, зробяць зараз свае высновы. Эўразьвяз свае высновы зрабіў канчаткова і беззваротна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG