Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет просіць дапамогі для аднаўленьня эканомікі


Міністар замежных спраў Эгіпту Ахмэд Абул Гэйт зьвярнуўся да міжнароднай супольнасьці з прозьбай дапамагчы хутчэйшаму аднаўленьню эгіпецкай эканомікі пасьля некалькіх тыдняў забурэньняў у краіне, у выніку якіх быў зрынуты прэзыдэнт Хосьні Мубарак.

Гэйт агучыў гэтую прозьбу ў часе тэлефонных размоваў са сваімі калегамі з ЗША, Вялікай Брытаніі, Савудаўскай Арабіі.

Новае вайсковае кіраўніцтва Эгіпту заклікала актывістаў і рабочых спыніць страйкі і акцыі пратэсту. У панядзелак тысячы рабочых правялі дэманстрацыю з патрабаваньнем палепшыць умовы працы і заробкі.
XS
SM
MD
LG