Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлюсконі чакае суд


Суд у Італіі сёньня вырашыў, што прэм’ер-міністар краіны Сільвіё Бэрлюсконі павінен стаць перад судом у справе ягонай меркаванай сувязі з непаўнагадовай прастытуткай.

Паводле рашэньня судзьдзі Крысьціны Дзі Чэнса пачатак працэсу прызначаны на 6 красавіка.

І Бэрлюсконі, і дзяўчына, якую ведаюць як “Рубі”, адмаўляюць, што яны мелі сэксуальныя дачыненьні, хаця прызнаюць, што былі знаёмыя.

74-гадовы прэм’ер заяўляе, што стаў ахвярай паклёпу з боку палітычных супернікаў.
XS
SM
MD
LG