Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Емене антыўрадавая дэманстрацыя моладзі


У сталіцы Емену Сане сёньня некалькі сотняў чалавек, пераважна моладзь, правялі шэсьце да прэзыдэнцкага палацу. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі кіраўніка дзяржавы Алі Абдулы Салеха.

Акцыі пратэсту ў Емене працягваюцца чацьвёрты дзень, іх найбольш актыўныя удзельнікі – студэнты мясцовага унівэрсітэту.

У панядзелак у сталіцы Сане і горадзе Таэз адбыліся сутыкненьні апазыцыі і прыхільнікаў прэзыдэнта. Некалькі чалавек былі параненыя.

Алі Абдула Салех кіруе Еменам 32 гады. Ён абяцаў не выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах у 2014 годзе, але апазыцыя лічыць гэта недастатковым.
XS
SM
MD
LG