Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуснафта, Гомсельмаш і МТЗ — у плянах на прыватызацыю


У праект пляну прыватызацыі на 2011—2013 гады ўключаныя 134 прадпрыемствы, якія плянуецца пераўтварыць. Пра гэта заявіла сёньня журналістам дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасьці Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек, перадае БЕЛТА.

У пералік увайшлі такія прадпрыемствы, як Беларуснафта, уся сыстэма заводаў сельскагаспадарчага машынабудаваньня, у тым ліку Менскі трактарны завод, Гомсельмаш, а таксама Беларускі мэталюргічны завод, "Планар". Гэтыя прадпрыемствы мяркуецца акцыянаваць у 2013 годзе.

Натальля Жарнасек паведаміла, што праект пляну прыватызацыі сфармаваны, і цяпер ён павінен быць зацьверджаны ўрадам па ўзгадненьні з прэзыдэнтам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG