Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнтагон плянуе на абарону 671 мільярдаў даляраў у 2012 годзе


Пэнтагон апублікаваў праект дзяржаўных выдаткаў ЗША на абарону ў 2012 годзе, якія ў цэлым складуць 671 мільярд даляраў.

Для працягу вайсковай апэрацыі ў Аўганістане і патрэбаў амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Іраку плянуецца 118 мільярдаў даляраў.

Міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс абвясьціў, што праект бюджэту прадугледжвае прыкладна 98 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.

Паводле міністра, калі сытуацыя ў Аўганістане дазволіць, то будзе магчымы датэрміновы вывад часткі амэрыканскіх войскаў, што дазволіць ашчадзіць фінансавыя сродкі.
XS
SM
MD
LG