Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне шыіты заклікаюць да дэманстрацыяў


У Бахрэйне паховіны шыіта, які загінуў у часе сутыкненьняў з паліцыяй, могуць стаць пачаткам масавых дэманстрацыяў.

Да акцыяў заклікаюць у сацыяльных сетках ў інтэрнэце прыхільнікі апазыцыі, пераважна прадстаўнікі шыітаў у Бахрэйне. Бахрэйн – невялікая арабская манархічная краіна, якой кіруе суніцкая дынастыя.

31-гадовы шыіт быў забіты ў панядзелак у часе разгону паліцыяй жалобнай цырымоніі ў памяць удзельніка іншай акцыт пратэсту, забітага некалькі дзён таму.

Масавыя акцыі ў Бахрэйне пачаліся пад уплывам нядаўніх падзеяў у Тунісе і Эгіпце.
XS
SM
MD
LG