Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан выказала падтрымку іранскім дэманстрантам


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выказала падтрымку удзельнікам ўчорашніх масавых акцыяў у Іране, разагнаных паліцыяй.

Клінтан заклікала ўлады Ірану ўлічыць досьвед Эгіпту, дзе ў выніку шматдзённых антыўрадавых дэманстрацыяў быў зрынуты прэзыдэнт Хосьні Мубарак, і паставіцца “больш адкрыта” да ўласных грамадзянаў.

Тысячы чалавек у панядзелак выйшлі на вуліцы Тэгерану і яшчэ некалькіх іранскіх гарадоў, выказваючы салідарнасьць з удзельнікамі масавых акцыяў супраць аўтарытарных рэжымаў Тунісу і Эгіпту.

Іранскія дэманстрацыі разагнала паліцыя. Паведамляецца аб адным забітым, некалькіх параненых і дзесяткаў затрыманых. Улады зьвінавацілі адну з забароненых груповак у правакацыях, якія нібыта прывялі да гвалту.
XS
SM
MD
LG