Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зацікавілася Калінінградзкай АЭС


Найбуйнейшая энэргетычная кампанія Польшчы група PGE абмяркоўвае з расейскай Інтэр РАО праект пабудовы лініі электраперадачы з Калінінграду ў Польшчу.

Праз пабудаваную інфраструктуру польскі бок зьбіраецца імпартаваць электраэнэргію, зьгенэраваную на праектаванай расейскай атамнай электрастанцыі у Калінінградзкай вобласьці. Чакаецца, што два рэактары згаданай АЭС будуць запушчаныя да 2018 году.
XS
SM
MD
LG