Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алеся Андрыеўская: гамафобія можа ўзьнікнуць у любым грамадзтве


14 лютага з нагоды Дня закаханых актывісты руху сэкс-меншасьцяў правялі ў Менску пікет супраць гамафобіі ў беларускім грамадзтве. Такая акцыя была дазволеная ўладамі ўпершыню. Пікет доўжыўся каля 5 хвілін. Такую сьцісласьць арганізатары патлумачылі марозным надвор'ем.

У бязьлюдным сквэры удзельнікаў пікету змаглі пачуць і пабачыць толькі журналісты і супрацоўнікі сілавых органаў у цывільным.

Госьця “Начной Свабоды” – удзельніца пікету супраць гамафобіі Алеся Андрыеўская.

Соўсь: Чаму вы вырашылі ўзяць удзел пікеце?

Андрыеўская: Я вырашыла ўзяць удзел у пікеце таму што вельмі часта сярод насельніцтва назіраюцца праявы нэгатыўных настрояў адносна гей-супольнасьці і лесбіян-супольнасьці. Мне хацелася сказаць, што гэта няправільна, і гэтага не павінна быць. Грамадзтва павінна разумець, што гэта натуральна.

Соўсь: Ці часта вам даводзіцца сутыкацца з праявамі гамафобіі?

Андрыеўская:
Шчыра кажучы, я асабіста ня часта сутракаюся з праявамі гамафобіі. Але ўсё ж такі не наўпрост, але ўскосна я бачу гэта даволі часта. Нават у інтэрнэце, у нейкіх размовах, перапісцы гэта праяўляецца.

Соўсь: Сёньняшняя акцыя супраць гамафобіі была дазволена ўладамі ўпершыню. Як вы думаеце – чаму?

Магчыма, гэта зьвязана з тым, што мы даволі часта падавалі заявы на правядзеньне пікету і ўрэшце рэшт адкарэктавалі саму заяву так, што менавіта яе зьмест паўплываў на дазвол.
Андрыеўская:
Шчыра кажучы, губляюся ў здагадках. Гэта сталася нечакана для саміх нас, мы нават былі ў разгубленасьці. Магчыма, гэта зьвязана з тым, што мы даволі часта падавалі заявы на правядзеньне пікету і ўрэшце рэшт адкарэктавалі саму заяву так, што менавіта яе зьмест паўплываў на дазвол.

Соўсь:
Мы запыталіся сёньня ў наведнікаў сайту “Свабоды”, чаму ўлады ўпершыню дазволілі пікет сэксуальных меншасьцяў. Адказы разьмеркаваліся так. “Улады вырашылі змагацца з гамафобіяй” – так лічыць 2,6 працэнтаў удзельнікаў апытаньня, “захацелі паказаць Захаду сваю талерантнасьць” – амаль 65%, “проста нешта наблыталі” – 32,5 %. Які б варыянт адказу дадалі б да апытаньня вы?

Андрыеўская: Як я ўжо казала, магчыма, мы проста вельмі правільна падалі заяву. Яна была правільна напісана. Магчыма таксама, што Беларусь хоча неяк выправіць свой імідж перад Эўропай пасьля выбараў, маўляў, мы не такія дрэнныя. Мы вось глядзіце, дазваляем нешта рабіць.

Соўсь: Як вы лічыце, гамафобія ўласьціва аўтарытарнаму грамадзтву?

Андрыеўская: Шчыра кажучы, я лічу, што гамафобія можа ўзьнікнуць у любым грамадзтве. Гэта можа быць у дэмакратычным і ў таталітарным грамадзтве, але ўсё ж такі, я лічу, што ў дэмакратычным грамадзтве гамафобаў будзе менш у працэнтных адносінах. Бо ў такім грамадзтве больш інфармацыі. А ў нас гэта замоўчваецца, афіцыйна ў нас няма геяў і лесбіянак. Пра гэта ўлады маўчаць.

палова апазыцыі – нацыяналісты, і з гэтым зьвязана гомафобнасьць.
Соўсь:
У выпадку Беларусі то гамафобнай зьяўляецца і ўлада і частка апазыцыі, якая якраз выступае супраць парушэньня правоў чалавека. Як вы мяркуеце, чаму так адбываецца?

Андрыеўская:
Насамрэч, для мяне вельмі дзіўна, калі чалавек патрабуе свабоды выказваньня, свабоды выбару, але пры гэтым ня ўлічвае правы іншых людзей. Але ўсё ж я лічу, што гэта, магчыма, зьвязана з тым, што палова апазыцыі – нацыяналісты, і з гэтым зьвязана гомафобнасьць. І зноў жа – гэта няпоўнае разуменьне прычын гомасэксуальнасьці.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG