Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак адмовіўся ад куплі зьнішчальнікаў


Ірак адкладае куплю 18-і амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-16 – у сувязі зь фінансавымі праблемамі. Ірацкія ўлады пастанавіла накіраваць частку кантрактнай сумы на закуп харчаваньня для найбяднейшых слаёў жыхарства.

Як заявіў прадстаўнік ірацкага ўраду Алі аль-Дабаг, размова ідзе пра мільярд даляраў. Усёй сумы кантракту ён не назваў.

У панядзелак у цэнтры Багдаду некалькі сотняў людзей узялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць карупцыі і недаволі дзейснай працы дзяржаўных структур.
XS
SM
MD
LG