Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Пад мурамі касьцёла сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардзінцаў працягваюць праходзіць акцыі. Людзі змагаюцца за тое, каб гэтыя будынкі перадалі вернікам, а не ператваралі іх у забаўляльныя ўстановы.

Ад верасьня па лістапад 2010 акцыі праходзілі штодзённа. Перад удзельнікамі акцыі выступалі вядомыя беларускія музыкі і літаратары, там ладзіліся гістарычныя экскурсіі і віктарыны. Са сьнежня сходы сталі праходзіць радзей. Зараз актывісты розных грамадзкіх арганізацый і вернікі зьбіраюцца ля касьцёлу па панядзелках увечары.

Сёньня а 8-й гадзіне вечара ля касьцёла і кляштара бэрнардынаў сабралася больш за 20 маладых вернікаў. Гэта вернікі, якія прыйшлі выключна на рэлігійную акцыю — малітву за вяртаньне касьцёлу, каб былі спыненыя працы па перабудове гэтага будынка пад забаўляльную ўстанову. Вернікі правялі малітву, пасьля ўзяліся за рукі, прапелі гімн «Магутны Божа». А пасьля правялі сяброўскую бяседу, пілі гарбату Вернікі сказалі, што хочуць, каб гэтая акцыя ўспрымалася не як палітычная, а як рэлігійная.

За апошні час зьнешні выгляд кляштара зьмяніўся. Зьбітая тынкоўка з усяго будынка. Моладзевыя актывісты кажуць, што значныя зьмены адбыліся ўнутры помніка і на яго тэрыторыі — там ва ўсю ідзе будоўля. Актывісты кажуць, што ўсе звароты і просьбы, якія дасылаліся дагэтуль у органы ўлады з просьбай спыніць пераарыентацыю помніка ў забаўляльную ўстанову, посьпеху ня мелі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG