Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд адхіліў пазоў да Пуціна


Савелаўскі суд Масквы адхіліў пазоў аб абароне гонару і годнасьці трох апазыцыйных палітыкаў да прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна.

Сустаршыні незарэгістраванай Партыі народнай свабоды – Барыс Нямцоў, Уладзімер Мілаў і Ўладзімер Рыжкоў – аспрэчвалі выказваньні Пуціна ў часе традыцыйнай “наўпроставай лініі” ў сьнежні. Прэм’ер абвінаваціў тады апазыцыйнікаў у тым, што яны ў 1990-я гады “скралі мільярды” зь дзяржаўнага бюджэту.

Нямцоў, Рыжкоў і Мілаў патрабавалі ад Пуціна зьняпраўдзіць гэтую інфармацыю і выплаціць кожнаму па мільёне рублёў кампэнсацыі.

Як заявіў раней Барыс Нямцоў, у разе адхіленьня пазову ён і ягоныя паплечнікі зьвернуцца ў Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG