Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры дапыталі Рыгора Крывіцкага


Сёньня ў Мазыры ў мясцовы аддзел КДБ быў выкліканы Рыгор Крывіцкі, актывіст выбарчага штабу Андрэя Саньнікава.

«Дапытваў мяне дзьве гадзіны ў якасьці сьведкі пра беспарадкі ў Менску супрацоўнік КДБ Прыходзька. Пра нейкія падрабязнасьці допыту я не магу гаварыць, паколькі ў мяне ўзялі падпіску пра неразгалошваньне. Сам я 19 сьнежня ў сталіцы ня быў», — паведаміў спадар Крывіцкі.

2 лютага мазырскія чэкісты правялі ў кватэры пэнсіянэра Крывіцкага ператрус, нічога не забралі.

Пры канцы мінулага тыдня на допыт у Мазырскі аддзел КДБ выклікалі Аляксандра Кавальчука — давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG