Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗНА...


...і сонечна. Тэмпэратура: -19 – -16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Палацы культуры ў Менску вечарына, прысьвечаная памяці музыканта Чэслава Немэна (1939-2004). Пачатак а 17.30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Братыславе саміт Вышэградзкай групы (Славаччына, Чэхія, Вугоршчына, Польшча), прысьвечаны 20-м угодкам яе стварэньня.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у Вялікабрытаніі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1564 нарадзіўся італьянскі вучоны Галілеа Галілей (пам. 1642).

У 1989 завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.

У 2005 у ЗША адкрылася інтэрнэт-старонка YouTube, на якой можна свабодна зьмяшчаць і глядзець відэа.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень дзяржаўнасьці Сэрбіі (у памяць выбуху антытурэцкага паўстаньня ў 1804).

Дзень нараджэньня прарока Мухамэда.

МІНУС 365:


Суды над кіраўніцтвам СПБ: арышты і штрафы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Чалавека нельга навучыць нечаму; яму можна толькі дапамагчы адкрыць гэтае нешта ў сабе".

Галілеа Галілей
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG