Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: эканамічныя страйкі


Вайсковыя ўлады Эгіпту зьвярнуліся з заклікам да ўдзельнікаў акцыяў пратэсту спыніць дэманстрацыі і страйкі. Заява Найвышэйшай вайсковай рады была зачытанаая па дзяржаўнай тэлевізіі.

У новых дэманстрацыях, якія адбываюцца ў Каіры і іншых гарадох у панядзелак, бяруць удзел тысячы людзей – у тым ліку банкаўскія службоўцы, кіроўцы грамадзкага транспарту, паліцыянты. Яны патрабуюць падвышэньня заробкаў і паляпшэньня ўмоваў працы. У дзяржаўных установах адбываюцца "сядзячыя страйкі".
XS
SM
MD
LG