Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: паліцыя не дапусьціла мітынгу


У сталіцы Ірану Тэгеране паліцыя не дапусьціла сёньня правядзеньня апазыцыйнага мітынгу ў падтрымку паўстаньняў у Эгіпце і Тунісе. Аднак сотні людзей сабраліся на мітынг у горадзе Ісфахане ў цэнтры краіны.

Улады Ірану забаранілі лідэрам апазыцыі праводзіць асобны мітынг і заклікалі выказваць cалідарнасьць з удзельнікамі масавых хваляваньняў у арабскіх краінах у межах урадавых акцыяў. На сайце аднаго зь лідэраў апазыцыі Мірхусэйна Мусаві гаворыцца, што паліцыя заблякавала ягоны дом і спыніла тэлефонную сувязь зь ім.
XS
SM
MD
LG