Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

WikiLeaks: НАТО невысока ацэньвае моц расейскага войска


Экспэрты НАТО невысока ацэньваюць баявыя якасьці расейскага войска, – сьцьвярджаюць амэрыканскія дыпляматы зь місіі ЗША пры штаб-кватэры Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Брусэлі. Канфідэнцыйныя дэпэшы былі абнародаваныя сайтам WikiLeaks.

Сярод галоўных праблемаў расейскіх узброеных сілаў у НАТО называюць састарэлую баявую тэхніку і недахоп кадраў, а таксама дрэнную каардынацыю паміж дзеяньнямі розных родаў войскаў.

Паводле ацэнак НАТО, расейскае войска можа ажыцьцяўляць невялікія апэрацыі на заходніх межах краіны, аднак удзельнічаць у буйнамаштабным ваенным канфлікце з выкарыстаньнем звычайных узбраеньняў яно ня зможа.

XS
SM
MD
LG