Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кабуле – новы тэракт


У цэнтры Кабулу сёньня здарыўся магутны выбух. Сьмяротнік зрабіў напад на гандлёва-гатэльны комплекс у цэнтры гораду. Акрамя тэрарыста, загінулі два ахоўнікі. Паведамляецца таксама, што ў цэнтры Кабулу была страляніна.

У выніку папярэдняга тэракту ў Кабуле 28 студзеня загінулі 8 чалавек. Тады сьмяротнік падарваў сябе ў супэрмаркеце.
XS
SM
MD
LG