Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над Васілём Парфянковым пачнецца на гэтым тыдні


Першыя судовыя працэсы па справе падзеяў 19 сьнежня адбудуцца ў менскіх раённых судах на гэтым тыдні.

"На гэтым тыдні (...) будзе слухацца справа па абвінавачваньні Васіля Парфянкова”, – паведамілі Інтэрфаксу ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" паведамляе, што арыштаваныя Дзьмітры Новік і Аляксандр Малчанаў ўжо азнаёміліся з матэрыяламі сваіх справаў.

Раней у Менскі гарадзкі суд перададзеная справа двух расейцаў – Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.

Усяго па справе падзеяў 19 сьнежня абвінавачанымі праходзяць 42 чалавекі, сярод якіх некалькі былых кандыдатаў на прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG