Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бахрэйн: сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй


У Бахрэйне напярэдадні заплянаваных на сёньня акцыяў пратэсту пад уплывам народных выступаў у Эгіпце і Тунісе здарыліся сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ для разгону пратэстоўцаў у вёсцы Нувэйдрат на паўднёвым захадзе Бахрэйну. Таксама адбыліся сутычкі паміж сіламі бясьпекі і жыхарамі вёскі Карзакан на захадзе краіны.

Шыіты, якія складаюць бальшыню жыхароў Бахрэйну, скардзяцца на дыскрымінацыю з боку кіроўчай суніцкай дынастыі.
XS
SM
MD
LG