Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на акцыю 25 сакавіка


Дзень Волі 2010 году
Дзень Волі 2010 году
Акцыю плянуюць правесьці ў форме мітынгу і шэсьця. Мітынг мяркуецца пачаць у 18.00 каля будынка прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук. У 19.00 павінна пачацца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 мае адбыцца яшчэ адзін мітынг.

Акцыя пройдзе пад лёзунгамі "Свабода палітвязьням!" і "Беларусь будзе вольнай!"

Заяўку ў гарвыканкам падпісалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзьмітрыеў, руху салідарнасьці "Разам" Алесь Макаеў і аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Ірына Губская, паведамляе БелаПАН.

На Дзень Волі 25 сакавіка дэмакратычныя сілы традыцыйна ладзяць вулічныя акцыі. Сілавыя структуры неаднойчы разганялі мітынгі і шэсьці на Дзень волі, а ўдзельнікаў арыштоўвалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG