Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземідзенку апыталі пра скрадзеныя машыны


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Міколу Дземідзенку выпусьцілі зь міліцыі Маскоўскага раёну Менску.

Дземідзенка распавёў, што яго затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ў цывільным. Усе ўезды і выхады з двара дома, дзе здымае кватэру Дземідзенка, былі ачэплены, і ў двары стаяў аўтобус з амапаўцамі.

У міліцыі Міколу Дземідзенку апытвалі пра ўсе скрадзеныя за апошні месяц машыны й бралі тлумачэньні з гэтай нагоды. Адміністрацыйнага пратаколу не складалі, паведамляе прэсавая служба "Маладога фронту".

14 лютага Дземідзенка меўся ўдзельнічаць у акцыі "Маладога фронту" ля КДБ.
XS
SM
MD
LG