Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу старшага сьледчага Генпракуратуры Сьвятланы Байковай 10 сакавіка. Суд будзе закрыты.

"Справа будзе разглядацца на закрытым судовым пасяджэньні ў інтарэсах забесьпячэньня дзяржаўных сакрэтаў", — патлумачыла Інтэрфаксу прэсавая сакратарка Вярхоўнага суду Анастасія Цімановіч.

Сьвятлану Байкову арыштаваў КДБ на пачатку году. Супраць яе завялі крымінальную справу. Байкову вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Да канца жніўня яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрыманьня Байковай пад вартай. Пасьля гэтага яе зьмясьцілі пад хатні арышт.

Напярэдадні разгляду справы ў судзе Байкова засталася без адваката.

"Сьледчы адхіліў мяне ад справы, а я напісаў заяву і сышоў з адвакатуры", — паведаміў раней былы адвакат Міхаіл Воўчак, які больш за 6 месяцаў прадстаўляў інтарэсы Байковай.
XS
SM
MD
LG