Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дарадца прэзыдэнта ЗША: санкцыі – водгук на жахлівыя расправы


Майкл Макфол, дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы і старэйшы дырэктар па Расеі і Эўразіі Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, у інтэрвію "Голасу Амэрыкі" падкрэсьліў, што санкцыі ЗША ў адносінах да Беларусі былі "адэкватным водгукам" на рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

"Гэтыя санкцыі – амэрыканскія. Я хачу ўнесьці яснасьць: мы не ішлі за эўрапейцамі. Яны ўвялі свае санкцыі, мы – свае. Мы глыбока перакананыя, што гэта быў адэкватны водгук на жахлівыя расправы, якія адбываліся падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі", – сказаў Майкл Макфол.
XS
SM
MD
LG