Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літоўска-беларускай мяжы затрыманы Вадзім Кабанчук


Вечарам 13 лютага на памежным пераходзе "Каменны Лог" быў затрыманы дэмакратычны актывіст Вадзім Кабанчук, сябра выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

Вадзіма Кабанчука адвезьлі ў Ашмянскі РАУС, склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам і спрабавалі прымусіць яго падпісаць гэты пратакол, паведамляе прэс-служба БХД.

У панядзелак 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд.

У другой палове дня Кабанчук вяртаўся ў Беларусь аўтобусам з Вільні. У яго знайшлі 100 бюлетэняў з матэрыяламі на рускай і беларускай мовах пра падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Па словах Кабанчука, падчас мытнага надгляду бюлетэні сканфіскавалі на экспэртызу, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG