Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дзень закаханых інтэлектуалаў"


Бізнэс-інкубатар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі і радыёэлектронікі правядзе 14 лютага "Дзень закаханых інтэлектуалаў".

Імпрэза, прымеркаваная да Дня сьвятога Валянціна, будзе прысьвечаная штучным мовам і таму, як знайсьці агульную мову і паразуменьне, нават калі мова штучная, кампутарная.

Мэта імпрэзы – аб'яднаць тэарэтыкаў і практыкаў у галіне лінгвістыкі, сэмантычнага аналізу і прадстаўнікоў сур'ёзных тэхнічных праектаў у галіне сэмантычнага вэбу, тлумачыць кіраўнік бізнэс-інкубатару Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандар Мялешчанка:

"Каб гэта неяк аб'яднаць – той тэхналягічны трэнд, над якім мы працуем у бізнэс-інкубатары, высокатэхналягічныя start-up і Дзень закаханых. Гэта будзе лірычна, рамантычна, пра каханьне, але зь нейкім высокатэхналягічным адценьнем – пра каханьне на штучнай мове".
Гэта будзе пра каханьне, але з высокатэхналягічным адценьнем – пра каханьне на штучнай мове.

Да прыкладу, удзельнікі імпрэзы будуць абмяркоўваць, як арыгінальна павіншаваць каханага чалавека, прызнацца ў каханьні на мове На’Ві, якая самая папулярная пасьля альбанскай CONLANG у інтэрнэце, распавёў Аляксандар Мялешчанка:

"Першае – гэта жартоўны напрамак. Зараз сярод моладзі модныя так званы альбанскія ці нейкія іншыя дыялекты, калі моладзь нейкім чынам каверкае сучасную мову і лічыць, што гэта сьцёбна. І мы будзем жартаваць над гэтым, над інтэрнэт-дыялектам. А другі напрамак – сур'ёзны, высокатэхналягічны. Бо ў інкубатары ёсьць некалькі start-up, якія займаюцца сэмантыкай, так званым сэмантычным вэбам. Напрыклад, "Сэмантарыюс", адзін з нашых праектаў, калі кампутар можа неяк разумець тэкст, і таксама можа сынтэзаваць тэкст. Гэта вельмі складанае навуковае дасьледаваньне".

На сустрэчу запрошаныя кіраўнікі моўных курсаў і моўных школ, маркетолягі, кіраўнікі PR-кампаній, распрацоўшчыкі дадаткаў для сацыяльных сетак, прадпрымальнікі – людзі сур'ёзныя і занятыя. Але ж падстава для сустрэчы – Дзень заказаных, таму...
Адзін з трэндаў будзе -- як прызнавацца дзяўчыне ў каханьні на штучнай мове.

"Мы запрашаем прыгожых дзяўчат на гэта мерапрыемства. І адзін з трэндаў будзе -- як прызнавацца дзяўчыне ў каханьні на штучнай мове".

Карэспандэнтка: "Маецца на ўвазе, што сучасныя дзяўчыны таксама прасунутыя, валодаюць кампутарнай лексыкай?"

"Мова каханьня даступная, безумоўна. Для ўсіх дзяўчат, я ў гэтым перакананы".

Карэспандэнтка: "Карацей, не сардэчкі, ня "мусі-пусі", а...

"Штучная мова, крэатыў і высокія тэхналёгіі, так".

Заплянаваны таксама прагляд фільма пра каханьне ў міжмоўнай прасторы "Кітайская шкатулка". Імпрэза адбудзецца 14 лютага а 18-й гадзіне ў офісе бізнэс-інкубатара, што разьмешчаны ў корпусе №4 БДУІР па вуліцы Гікала, 9.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG