Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай перагнаў Японію па ВВП


Кітай замяніў Японію на другім месцы ў сьвеце пасьля ЗША па аб'ёме ВВП, хоць Японія застаецца багацейшай за Кітай у пераліку на душу насельніцтва.

Гэта вынікае са справаздачы аб японскай эканоміцы, абнародаванай сёньня ў Токіё.

ВВП Японіі за 2010 год склаў 5,5 трыльёнаў даляраў, Кітаю – 5,9 трыльёнаў.

Японская эканоміка пацярпела ад скарачэньня экспарту і спажывецкага росту, у той час як Кітай працягвае перажываць бум прамысловай вытворчасьці.
XS
SM
MD
LG