Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэмі: найлепшыя песьні году


У Лос-Анджэлесе сталі вядомыя ўладальнікі амэрыканскай прэміі "Грэмі" ў найпрэстыжнейшых намінацыях "Запіс году", "Альбом году", "Песьня году" і "Найлепшы новы выканаўца".

Найлепшым запісам 2010 году Нацыянальная акадэмія мастацтва ЗША назвала песьню "Ты патрэбная цяпер" ад трыё "Лэдзі Антэбэлум". Агулам названы кантры-гурт перамог у пяці намінацыях, у тым ліку з найлепшай песьняй, адсеяўшы такіх фаварытаў, як Эмінэм і Лэдзі Гага.

Найлепшым альбомам стала "Прымесьце" рок-гурту "Аркед Фаер", найлепшым дэбютантам – чарнаскурая лацінаамэрыканская сьпявачка Эспэранза Сполдынг.
XS
SM
MD
LG