Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан ухіляецца ад камэнтароў аб арышце амэрыканскага дыплямата


Прэсавы прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Пакістану сёньня заявіў, што “важныя” перамовы паміж Пакістанам, Аўганістанам і ЗША будуць прасоўвацца наперад, ня гледзячы на затрыманьне і арышт супрацоўніка амэрыканскай амбасады ў Пакістане.

Прадстаўнік пакістанскага МЗС Абдул Басіт заявіў таксама, што перамовы, прызначаныя на 23-24 лютага, будуць праведзеныя пазьней.

Басіт адмовіўся камэнтаваць затрыманьне амэрыканскага дыплямата Рэйманда Дэйвіса, якога пакістанскія ўлады вінавацяць ў забойстве двух чалавек.

Дэйвіс цьвердзіць, што страляў у мэтах самаабароны, але пакістанскі суд адхіліў гэтае апраўданьне ў пятніцу, 11 лютага, -- ў той самы дзень, калі сотні пакістанцаў выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваньнем сьмяротнай кары для Дэйвіса.
XS
SM
MD
LG