Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емене паліцыя разагнала дэманстрантаў


У Емене паліцыя разагнала тысячы дэманстрантаў, якія выйшлі на антыўрадавую акцыю пратэсту сёньня ў сталіцы краіне – Сане. Пратэсты апазыцыі з патрабаваньнем палітычных рэформаў і адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха працягваюцца трэцьці дзень.

Цяперашняя дэманстрацыя пачалася, фактычна, ў пятніцу са сьвяткаваньняў адстаўкі эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Прэзыдэнт Салех, які кіруе краінай больш як 30 гадоў, раней абвясьціў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на наступных выбарах, аднак пратэстоўцы патрабуюць ягонай неадкладнай адстаўкі.

Адзін з удзельнікаў дэманстрацыі ў сталіцы Емену Сане, Муштаг аль Базілі, сказаў:

“Мы жадаем, каб Алі Абдула Салех зрабіў практычныя крокі, каб рэфармаваць краіну. Спачатку ён павінен абвясьціць аб сваім намеры пакінуць пасаду, а пасьля мае пачацца наўпроставы дыялёг, каб увесь сьвет мог за гэтым назіраць”

Пратэсты ў Емене пачаліся пасьля масавых хваляваньняў у Тунісе і Эгіпце, якія прывялі да адстаўкі прэзыдэнтаў гэтых краінаў.
XS
SM
MD
LG