Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Швайцарцы супраць абмежаваньняў на зброю


У Швайцарыі на рэфэрэндуме бальшыня прагаласавала супраць прапановы абмяжаваць права грамадзянаў на захоўваньне вагнястрэльнай зброі.

Цяпер мужчыны, якія прайшлі абавязковую вайсковую падрыхтоўку, маюць права захоўваць ў сябе дома атрыманую ў войску зброю. Гэтае права захоўваецца і пасьля таго, як яны перастаюць быць вайскоўцамі ў рэзэрве.

На рэфэрэндуме прапаноўвалася прагаласаваць за адмену права захоўваньня вайсковай зброі ў дамах і абмежаваць магчмыасьці набываць іншыя гатункі зброі. Ініцыятары гэтай прапановы спасылаліся на рост выпадкаў самагубстваў з ужываньнем зброі.
XS
SM
MD
LG