Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статуя Тутанхамона сапраўды скрадзеная


З Эгіпецкага музэя ў Каіры невядомымі, якія скарысталіся хаосам, што ўзьнік падчас масавых хваляваньняў, выкрадзеныя некалькі надзвычай каштоўных экспанатаў.

Паведамленьні пра гэта, што зьяўляліся і раней, сёньня афіцыйна пацьвердзіў эгіпецкі міністар па справах старажытнасьцяў Захі Хавас. Сярод выкрадзеных экспанатаў – бронзавая статуя фараона Тутанхамона.

Марадэры праніклі ў музэй на плошчы Тахрыр 28 студзеня, калі ён практычна не ахоўваўся – паліцыя тады пакінула плошчу, дзе праходзіў масавы мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту. Пасьля будынак музэя – найбуйнейшага сховішчы твораў мастацтва і прадметаў побыту Старажытнага Эгіпту – узяло пад ахову войска.
XS
SM
MD
LG