Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сілы НАТА затрымалі пірацкі карабель


Вайсковы карабель сілаў НАТА затрымаў ля берагоў Самалі судна, якое служыла базай піратаў, заявіў прадстаўнік місіі НАТА па барацьбе з марскім пірацтвам.

Паведамляецца, што ўчора раніцай карабель НАТА заўважыў падазронае рыбалоўнае судна з двума падвеснымі чоўнамі на палубе.

У выніку на судне былі арыштаваныя 16 чалавек, якія падазраюцца ў пірацтве, канфіскаваная зброя і вызваленыя двое закладнікаў зь Емэну.

Як раней заявіла Міжнародная асацыяцыя незалежных уладальнікаў танкераў, самалійскія піраты выкарыстоўваюць каля 20 захопленых судоў для разбойных нападаў.
XS
SM
MD
LG